Талябані: "У Іраку ня будзе ісламскага рэжыму"

БАГДАД. У Іраку ня будзе ісламскага рэжыму, аднак будуць шанавацца мусульманскія традыцыі й звычаі, – пра гэта заявіў прэзыдэнт краіны Джаляль Талябані ў інтэрвію турэцкай газэце “Саба”.

Талябані падкрэсьліў імкненьне да разьвіцьця Іраку ў дэмакратычным кірунку, падкрэсьліўшы, аднак, што законы краіны не павінны супярэчыць прынцыпам ісламу.