Расея можа пачаць вывад базаў з Грузіі

МАСКВА. Расея можа пачаць вывад сваіх вайсковых базаў з Грузіі ўжо сёлета, – пра гэта заявіў міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў. Праблему вываду расейскіх войскаў з Грузіі Лаўроў абмеркаваў сёньня з кіраўніцаю грузінскага замежнапалітычнага ведамства Саломэ Зурабішвілі. Паводле Лаўрова, бакі дасягнулі ў пытаньні вываду расейскіх вайсковых базаў “рэальнага прагрэсу”.