Ізраільцы пачынаюць адзначаць Пэйсах

ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія ўлады на час сьвяткаваньня Пэйсаху перакрылі палестынскія тэрыторыі. У самым Ізраілі ўзмоцненая ахова сынагогаў і іншых грамадзкіх месцаў. Адзначаць Пэйсах – сьвята зыходу габрэяў з эгіпецкага палону – ізраільцы будуць цэлы тыдзень, пачынаючы ад сёньняшняга вечару.