У Маскве адбываюцца перамовы прэзыдэнта Расеі і дзяржсакратара ЗША

МАСКВА. Сёньня ў Маскве адбудуцца перамовы прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Кандалізы Райс. Напярэдадні Райс заявіла, што на сустрэчы з прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным абмяркуе пэрспэктывы далейшага руху Расеі на шляху дэмакратычных рэформаў. Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” заклікала Кандалізу Райс узьняць пытаньне пагрозы свабодзе прэсы ў Расеі ў часе перамоваў з Пуціным.