Украіна абвінаваціла Расею ў парушэньні пагадненьня

КІЕЎ. Украіна абвінаваціла Расею ў парушэньні пагадненьня, якое рэгулюе прысутнасьць расейскага флёту ў партах Чорнага мора. Прадстаўнік МЗС Украіны Дзьмітро Свісткоў заявіў у аўторак, што расейскія вайсковыя караблі забруджваюць Сэвастопальскую гавань ды іншыя воды і тым самым парушаюць умовы пагадненьня аб экалягічнай абароне.