Сёньня -- новая спроба абраць кіраўніка рыма-каталіцкай царквы

ВАТЫКАН. У Ватыкане канкляў кардыналаў працягне сёньня спробы абраць новага кіраўніка рыма-каталіцкай царквы. Напярэдадні галасаваньне завяршылася безвынікова – пра гэта абвясьціў чорны дым з коміну над дахам Сыкстынскай капэлы, дзе засядае канкляў.