Дзяржаўны "Голас Радзімы" адзначае 50-годзьдзе

RFE/RL У красавіку споўнілася 50 гадоў газэце “Голас Радзімы” – дзяржаўнаму выданьню для беларускай дыяспары ў сьвеце. Свой юбілей газэта сустрэла на пад’ёме. Апошнім часам беларускія ўлады сталі ўдзяляць “Голасу Радзімы” больш увагі ў сувязі з той роляй, якая адведзена выданьню ў кантэксьце сучаснай палітыкі беларускай дзяржавы адносна суайчыньнікаў у замежжы.
Пра ролю і гісторыю газэты разважаюць беларускія імігранты ў новай перадачы сэрыі "Беларускае замежжа". 50 гадоў газэты “Голас Радзімы” – ад савецкага рупару да сучаснай каляровай рэклямкі. [Поўны тэкст перадачы]