Севярын Квяткоўскі, Менск У Менску працягваецца супрацьстаяньне шэрагу грамадзкіх арганізацыяў супраць чыноўнікаў ад архітэктуры Менгарвыканкаму. Таварыства аховы помнікаў, “Гісторыка” ды іншыя цьвердзяць пра парушэньне заканадаўства і разбурэньне гістарычна-культурнай зоны сталіцы. Чыноўнікі і зацікаўленыя архітэктары абвяргаюць прэтэнзіі.
Верхні горад, Ракаўскае прадмесьце, набярэжная Сьвіслачы, Траецкае прадмесьце, Няміга — вось адрасы, дзе разгортваецца нябачная мінакам барацьба.
Многія жыхары цэнтру Менску наўрад ці ведаюць, што жывуць ня толькі ў прэстыжнай частцы гораду, але ў комплекснай гістарычна-культурнай каштоўнасьці: ахоўнай зоне, дзе кожнаму будаўніцтву мусіць папярэднічаць навуковае дасьледаваньне. Цяперашнія спрэчныя аб’екты — пабудова новага гатэлю на скрыжаваньні вуліц Леніна ды Інтэрнацыянальнай. Пабудова паркінгу на вуліцы Няміга і праекты бізнэс-цэнтру і гандлёвага цэнтру ў Верхнім горадзе. Самая гарачая спрэчка вядзецца вакол гатэлю. Вось меркаваньне актывіста Таварыства аховы помнікаў гісторыка Ўладзімера Дзянісава:
(Дзянісаў: ) “Не былі праведзеныя комплексныя археалягічныя дасьледаваньні гэтай тэрыторыі, а работы ўжо пачаліся. На сёньняшні дзень яны вядуцца проста незаконна. Таму нашае Таварыства аховы помнікаў зьвярнулася ў дзяржаўныя органы і ў пракуратуру Рэспублікі Беларусь, і цяпер чакаем адказаў”.
Праектную дакумэнтацыю да новага гатэлю ладзіць ААТ “Трайпл”. Гутару з навуковым кіраўніком гістарычнай зоны Верхняга гораду і распрацоўнікам праекту новага гатэлю Сяргеем Багласавым.
(Карэспандэнт: ) “Была такая крытыка, што новы гатэль будзе стаяць на месцы былога тэатру”.
(Багласаў: ) “Не на месцы”.
(Карэспандэнт: ) “Будзе займаць падмуркі гэтага тэатру?”
(Багласаў: ) “Не, падмуркаў не займае”.
Праектную дакумэнтацыю ў гістарычна-ахоўнай зоне разглядае адмысловая Навукова-мэтадычная рада Міністэрства культуры. Вось словы намесьніка рады Ігара Чарняўскага:
(Чарняўскі: ) “Гатэль будуецца на дваровай тэрыторыі. Падмуркі знаходзяцца там, дзе цяпер ляжыць тратуар”.
Гісторык Уладзімер Дзянісаў катэгарычны:
(Дзянісаў: ) “Не закранае падмуркаў — гэта ўсё не адпавядае рэчаіснасьці”.
Ад пачатку дэкляравалася, што на скрыжаваньні Інтэрнацыянальнай і Леніна адновяць гатэль “Эўропа”. Ідэю агучыла дзяржаўная тэлевізія пасьля таго, як кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць аднаўленьня старога Менску і наагул прыцягненьня ў краіну замежных турыстаў. Апанэнты Сяргея Багласава цьвердзяць пра падмену: навуковае аднаўленьне зьмянілі на навабуд.
Ігар Чарняўскі пацьвердзіў, што ўжо прыняты да працы праект пабудовы ў Верхнім горадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтру: у частцы між вуліцамі Энгельса і Інтэрнацыянальнай — акурат між старых будынкаў.
Уладзімер Дзянісаў называе падобныя пляны злачыннымі і спадзяецца на пракуратуру ды рашэньні вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў.