Косава: выбух ля офісу апазыцыйнай партыі

ПРЫШТЫНА. У сталіцы Косава сёньня ўночы пры выбуху трое дзяцей атрымалі нязначныя раненьні. Выбух здарыўся паблізу сядзібы апазыцыйнай партыі ОРА. У будынку выбіты шыбы.

Напярэдадні дзясяткі тысяч людзей у Прыштыне ўдзельнічалі ў пахаваньні брата былога прэм’ер-міністра Косава Рамуша Харадыная. Энвэр Харадынай быў застрэлены невядомымі нападнікамі ў мінулую пятніцу.