АБСЭ заклапочаная сытуацыяй вакол Нагорнага Карабаху

ВЕНА. Менская група АБСЭ выказала заклапочанасьць абвастрэньнем сытуацыі вакол Нагорнага Карабаху. “Перастрэлкі на мяжы вядуць да бессэнсоўных ахвяраў і пагражаюць спыненьню агню”, -- сказана ў заяве групы, якая выступае пасярэднікам ва ўрэгуляваньні канфлікту. АБСЭ заклікала абодва бакі аднавіць замірэньне і ўстрымацца ад правакацыйных заяваў.