Прэзыдэнт Францыі "за" Канстытуцыю Эўразьвязу

ПАРЫЖ, Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заклікаў грамадзян краіны падтрымаць на рэфэрэндуме 29 траўня Канстытуцыю Эўразьвязу. Выступаючы ў чацьвер на нацыянальным тэлебачаньні, Шырак адзначыў важнасьць прыняцьця дакумэнта для ўмацаваньня палітычнай ролі Эўропы ў сьвеце. Адмова французаў падтрымаць эўрапейскую канстытуцыю прывядзе да ізаляцыі краіны, падкрэсьліў прэзыдэнт Францыі. У той жа час Шырак заявіў, што ня пойдзе ў адстаўку пры любым выніку галасаваньня.