Перамовы паміж НАТО і Грузіяй

ТБІЛІСІ. Сьпікер грузінскага парлямэнту Ніно Бурджанадзэ аптымістычна ацэньвае пэрспэктывы далучэньня Грузіі да НАТО. Бурджанадзэ вярнулася ўчора ўвечары з Брусэлю, дзе мела перамовы з афіцыйнымі прадстаўнікамі НАТО. У інтэрвію грузінскаму тэлеканалу сьпікер парлямэнту сказала, што афіцыйныя прадстаўнікі НАТО хочуць, каб Грузія далучылася да паўночнаатлянтычнага альянсу “як мага раней”. Бурджанадзэ паведаміла, што пры канцы красавіка прадстаўнікі НАТО наведаюць Тбілісі.