Турэччына прапануе Арменіі стварыць сумесную камісію ў пытаньні генацыду

АНКАРА: Турэччына прапанавала Арменіі стварыць сумесную камісію дзеля разгляду абвінавачваньняў у генацыдзе армянаў у часы Асманскай імпэрыі. Такую заяву зрабіў міністар замежных справаў Эрдаган пасьля адмысловай парлямэнцкай сэсіі ў гэтым пытаньні. Турэцкі міністар выклаў сваю прапанову ў лісьце на імя прэзыдэнта Арменіі Робэрта Качарана.