10 ахвяраў выбуху ў Іраку

БАГДАД. У горадзе Масул на поўначы Іраку ў выніку выбуху замінаванага аўтамабіля ўчора загінулі 10 чалавек і больш за 20 былі параненыя. Каля мяжы з Сырыяй у горадзе Каім адбыліся сутыкненьні амэрыканскіх вайскоўцаў з замежнымі тэрарыстамі. Як паведамляецца, прынамсі 9 тэрарыстаў былі забітыя. Групоўка “Аль-Кайды” у Іраку на чале з ярданскім баявіком Абу Мусабам аз-Заркаўі ўзяла на сябе адказнасьць за сутыкненьні ў горадзе Каім. Учора ж ірацкія ўлады паведамілі пра арышт сябра партыі БААС, кіраўніка ваеннага бюро ў Багдадзе ў часе рэжыму Хусэйна -- Фадыля Ібрагіма Махмуда аль-Машадані. Яга падазраюць у фінансаваньні і каардынацыі дзейнасьці паўстанцаў. Ва аўторак Ірак наведаў міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд. Ён сустрэўся з кіраўніцтвам краіны і амэрыканскімі вайскоўцамі.