Эгіпет: масавыя дэманстрацыі студэнтаў

КАІР. Тысячы студэнтаў правялі ў шэрагу гарадоў Эгіпту дэманстрацыі ў падтрымку палітычных рэформаў. Дэманстранты патрабавалі прыняць папраўкі ў канстытуцыю для дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства й абмежаваньня паўнамоцтваў прэзыдэнта.

Раней прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак заявіў, што на прэзыдэнцкіх выбарах у верасьні ўпершыню змогуць балятавацца некалькі кандыдатаў. Дасюль выбары кіраўніка дзяржавы праводзіліся ў Эгіпце ў форме безальтэрнатыўнага рэфэрэндуму.