У Бэйруце "Маратон за адзінства"

БЭЙРУТ. У лібанскай сталіцы каля 40 тысячаў лібанцаў узялі ўдзел у пяцікілямэтровым забегу “Маратон за адзінства”. Кіраўнік Бэйруцкай асацыяцыі маратону Мэй аль-Халіль заявіў, што мэта мерапрыемства – прадэманстраваць сьвету адзінства лібанскага народу. Маратон стартаваў у цэнтры гораду ля магілы забітага нядаўна былога прэм’ер-міністра Рафіка Харыры.