Азэрбайджан: пратэст журналістаў

БАКУ. У Баку сёньня адбылася масавая акцыя пратэсту пад дэвізам “Журналісты супраць тэрору”. Удзельнікі мітынгу – каля тысячы чалавек – патрабавалі паскорыць расьсьледаваньне забойства рэдактара апазыцыйнага часопісу Эльмара Гусэйнава, які быў застрэлены 2 сакавіка. Мітынгоўцы пратэставалі таксама супраць ціску ўладаў на незалежныя СМІ.