Сёньня -- пахаваньне Яна Паўла Другога

ВАТЫКАН. Сёньня ў Ватыкане аб адзінаццатай гадзіне паводле менскага часу пачалася цырымонія пахаваньня Папы Яна Паўла Другога. Учора позна ўвечары быў спынены доступ дзеля разьвітаньня зь целам пантыфіка у сабор Сьвятога Пятра. Чакаецца, што ў пахавальнай цырымоніі возьмуць удзел лідэры больш чым паловы краінаў сьвету і ад двух да чатырох мільёнаў пілігрымаў, якія на гэтым тыдні прыехалі ў Рым.