БІШКЕК.Парлямэнт Кіргізстану сёньня чарговым разам паспрабуе прыняць рашэньне аб афіцыйнай адстаўцы зрынутага прэзыдэнта Аскара Акаева. Паводле сьпікера парлямэнту, дэпутаты прымуць рашэньня пасьля таго, як з закону пра гарантыі першаму прэзыдэнту будзе выключаны пункт, які дазваляе Акаеву ўдзельнічаць у працы ўраду і парлямэнту.