Арыштаваны бізнэсовец, падазраваны ў датычнасьці да выкраданьня румынскіх журналістаў

БУХАРЭСТ. У Бухарэсьце арыштаваны бізнэсовец, сырыйскага паходжаньня, у зьвязку з выкраданьнем у Іраку трох румынскіх журналістаў. Пакуль не зразумела, якім чынам ён зьвязаны з выкраданьнем. Румынскія ўлады не даюць ніякай інфармацыі. Каб не паставіць пад пагрозу жыцьцё закладнікаў. Яны таксама не пацьвярджаюць паведамленьні, што выкрадзеныя 8 дзён таму журналісты – вызваленыя.