Пачаўся суд над актывістам АГП, якія раздаваў улёткі пра Генадзя Карпенку

Любоў Лунёва, Менск У Кастрычніцкім судзе Менску пачаўся суд над актывістам Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Аляксандра Бяспалага разам з двума іншымі актывістамі партыі затрымалі 1 красавіка за распаўсюд улётак з заклікам прыйсьці 6 красавіка на Кастрычніцкую плошчу, каб ушанаваць памяць Генадзя Карпенкі.
Згодна з законам аб масавых мерапрыемствах, за распаўсюд аналягічных улётак караюць як за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Супрацоўнікі міліцыі Кастрычніцкага раёну прыехалі сёньня па Аляксандра Бяспалага і адвезьлі яго ў суд. Там ён папрасіў, каб яго абараняў адвакат. Судзьдзя прызначыла паседжаньне на 7 красавіка.