Парлямэнт Кыргызстану плянуе сёньня афіцыйна прыняць адстаўку Акаева

БІШКЕК. Парлямэнт Кыргызстану сёньня мае афіцыйна прыняць адстаўку зрынутага прэзыдэнта Аскара Акаева і абмеркаваць дату датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў. На адмысловай сэсіі будзе зачытаная заява Акаева, зробленая ім напярэдадні ў Маскве ў амбасадзе Кыргызстану ў прысутнасьці парлямэнцкай дэлегацыі.