Аскар Акаеў аб''явіць пра сваю адстаўку

МАСКВА. Пазбаўлены ўлады прэзыдэнт Кіргізстану Аскар Акаеў, як чакаецца, аб’явіць сёньня пра сваю адстаўку. Акаеў пагадзіўся скласьці зь сябе прэзыдэнцкія паўнамоцтвы ўчора ў ходзе сустрэчы ў Маскве з кіргіскай парлямэнцкай дэлегацыяй.

Абвяшчэньне пра адстаўку мае быць зроблена ў пасольстве Кіргізстану ў Маскве. Плянуецца, што Акаеў выступіць з зваротам да кіргіскага народу. Пасьля гэтага парлямэнт Кіргізстану памінен афіцыйна прыняць адстаўку Акаева й прызначыць датэрміновыя выбары прэзыдэнта.