Абраны сьпікер парлямэнту Іраку

БАГДАД. Сьпікерам новага парлямэнту Іраку абраны Хаджэм Аль-Хасані, міністар прамысловасьці, прадстаўнік суніцкай мяншыні. Абраныя і два ягоныя намесьнікі – мусульманін-шыіт і курд. Гэтакім чынам, пераадоленая галоўная перашкода на шляху да фармаваньня новага ўраду краіны. Хаджэм Аль-Хасані сёньня ж заявіў, што ўжо ў сераду парлямэнт можа абраць новага прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнтаў краіны. Да сярэдзіны жніўня парлямэнт павінен распрацаваць новую канстытуцыю Іраку, паводле якой павінны зноў адбыцца выбары. Тым часам, сытуацыя ў краіне застаецца напружанай. Учора ўвечары адбыўся збройны напад на турму Абу-Грэйб у прымесьці Багдаду. У выніку – болей як 40 амэрыканскіх жаўнераў і 12 зьняволеных былі параненыя.