У Іране адбыўся землятрус

ТЭГЕРАН. На паўдзённым усходзе Ірану мінулай начы адбыўся землятрус. Болей як 20 чалавек былі параненыя, -- паведаміла іранская тэлевізія. Сур’ёзных разбурэньняў няма. Сіла падземных штуршкоў складала крыху болей за 4 балі паводле шкалы Рыхтара.