Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У касьцёлах усёй Польшчы цягам начы было вельмі шмат вернікаў – палякі маліліся за свайго земляка Папы Яна Паўла другога.
У Варшаве, Кракаве, Вроцлаве, Любліне і ў тысячах іншых вялікіх і маленькіх гарадоў, вёсак усю ноч не спыняліся набажэнствы.
(Вернік: ) “Я быў тут, калі Папа прыяжджаў, і цяпер, у гэты нялёгкі час, таксама хачу быць тут”,
– кажа адзін зь вернікаў, што ўсю ноч правёў у варшаўскім касьцёле сьвятой Ганны.
Набажэнствы адбываліся таксама ў праваслаўных, пратэстанцкіх і лютэранскіх храмах, але за Папу маліліся таксама ў сынагогах і мячэцях.
“Гэта вялікі чалавек, які навучыў нас паважаць іншых людзей, незалежна ад веравызнаньня, паходжаньня ці колеру скуры”, кажуць варшаўскія габрэі, што маліліся ўчора ў сталічнай сынагозе.
Сёньня касьцёлы ва ўсёй Польшчы ізноў поўныя вернікаў. “Я проста не магу паверыць, што царква будзе існаваць безь яго”, кажа жыхарка Варшавы.