25 сакавіка беларусы Варшавы ўганаравалі памяць генэрала Булак-Балаховіча

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Варшаве з нагоды Дня волі беларускія і польскія студэнты ўшанавалі памяць генэрала Станіслава Булак-Балаховіча, які быў забіты ў польскай сталіцы ў часе другой Сусьветнай вайны.
На адным з будынкаў па вуліцы Парыскай, што ў Варшаве прымацаваная мэмарыяльная шыльда ў гонар Станіслава Булак-Балаховіча, які, як мяркуецца, быў забіты недалёка ад гэтага мейсца.

Маладыя беларусы і палякі – сябры “Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі” і фундацыі “Беларусь” – усклалі каля шыльды белыя і чырвоныя ружы і прасьпявалі гімн “Магутны Божа”.

Гаворыць удзельніца мерапрыемства Паліна Панасюк:

(Панасюк: ) “Балаховіч гэта нацыянальны герой Беларусі, які фактычна дапамог паўстаць Беларусі, як дзяржаве. Таму мы лічым, што ўшанаваць памяць гэтага чалавека ў гэты дзень – дзень Волі, гэта наш абавязак”.