Ірацкая паліцыя зьнішчыла 85 баевікоў

БАГДАД. Ірацкая паліцыя пры падтрымцы амэрыканскіх войскаў захапіла лягер паўстанцаў на поўнач ад Багдаду. Забітыя 85 баевікоў і, паводле розных дадзеных, загінулі ад 7 да 12 паліцыянтаў. У часе іншай апэрацыі ў тым жа раёне затрыманыя 12 паўстанцаў.