У Кіеве сустракаюцца прэзыдэнты Ўкраіны і Грузіі

КІЕЎ. У Кіеве сёньня адбудуцца перамовы прэзыдэнтаў Украіны і Грузіі – Віктара Юшчанкі і Міхаіла Саакашвілі. Будуць абмяркоўвацца пэрспэктывы двухбаковых стасункаў, супрацоўніцтва ў межах ГУУАМ – арганізацыі, у якую ўваходзяць таксама Азэрбайджан, Малдова і Ўзбэкістан. Саакашвілі і Юшчанка падпішуць шэраг міжурадавых пагадненьняў.