Парлямэнт Косава абраў новага прэм''ера

ПРЫШТЫНА. Парлямэнт Косава абраў сёньня новага прэм’ер-міністра краю. Байрам Касумі зьмяніў на пасадзе прэм’ера Рамуша Харадыная, які нядаўна пайшоў у адстаўку, абвінавачаны Гааскім трыбуналам ва ўчыненьні ваенных злачынстваў. Дагэтуль Касумі займаў пасаду міністра ў пытаньнях навакольнага асяродзьдзя.