У ЗША школьнік застрэліў 8 чалавек і 15 параніў

ВАШЫНГТОН. У ЗША школьнік застрэліў 8 чалавек і 15 параніў у паселішчы індэйцаў у паўночным штаце Мінесота. Сярод забітых – дзядуля і бабуля падлетка, некалькі чалавек у школе, дзе вучацца каля 350 дзяцей з племя Чыпева. У часе страляніны загінуў і падлетак-забойца.