Чачэнская адміністрацыя прызнае парушэньні

СТРАСБУР. Кіраўнік прамаскоўскай адміністрацыі Чачэніі Алу Алханаў прызнаў, што ў рэспубліцы парушаюцца правы чалавека. Выступаючы ў Страсбуры на форуме, прысьвечаным сытуацыі ў Чачэніі, Алханаў заявіў, што ягоны ўрад імкнецца палепшыць стан у гэтай галіне. У форуме бяруць удзел прадстаўнікі Рады Эўропы, Расеі, няўрадавых арганізацыяў. Прадстаўнікоў чачэнскіх сэпаратыстаў на сустрэчы няма.