Да М.Марыніча не дапусьцілі адваката, магчыма, яго стан пагоршыўся

Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта Радыё Свабода паведаміў сын Марыніча Павал. Паводле яго, кіраўнікі менскай калёніі, дзе ў шпіталі знаходзіцца пасьля інсульту Міхаіл Марыніч, спаслаліся на тое, што “хворага ня трэба турбаваць”.
Сыны Марыніча, якім таксама не дазваляюць сустракацца з бацькам, не выключаюць, што ягонае здароўе пагоршылася. Паводле іх зьвестак, разглядаецца пытаньне аб зьмяшчэньні Міхаіла Марыніча ў адзін з гарадзкіх шпіталяў.

7 сакавіка Міхаіл Марыніч перанёс у аршанскай калёніі інсульт. Адной з прычынаў інсульту магло стаць тое, што, паводле некаторых зьвестак, цягам чатырох дзён у калёніі яму не давалі патрэбных лекаў.