Аднавіўся дыялёг прадстаўнікоў косаўскіх альбанцаў і Сэрбіі

БЭЛГРАД. Аднавіўся дыялёг прадстаўнікоў косаўскіх альбанцаў і Сэрбіі. У Бэлградзе пры пасярэдніцтве Міжнароднага камітэту чырвонага крыжу адбылася рабочая сустрэча дзьвюхбаковай сэрбска-альбанскай камісіі пра лёс людзей, якія зьніклі бязь зьвестак у Косаве напрыканцы 90-х гадоў – гэта 2960 чалавек.