Была спроба замаху на прэзыдэнта Косава

ПРЫШЦІНА. У выніку выбуху бомбы з дыстанцыйным кіраваньнем сёньня раніцай у Прышціне быў пашкоджаны аўтамабіль, у якім прэзыдэнт Косава Ібрагім Ругова ехаў на сустрэчу з адказным за замежную палітыку Эўразьвязу Хавіерам Салянам. У выніку нападу ніхто не пацярпеў. Ругова перасеў у іншы аўтамабіль і прыехаў на сустрэчу, дзе абмяркоўвалася фармаваньне новага косаўскага ўраду.