Муніцыпальныя выбары у Македоніі прайшлі з парушэньнямі

ВАШЫНГТОН. Дзярждэпартамэнт ЗША пагадзіўся з высновай Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, што муніцыпальныя выбары у Македоніі прайшлі з парушэньнямі. АБСЭ прызнала, што выбары ў асноўным былі справядлівымі і мірнымі, аднак адзначылі пры гэтым шэраг парушэньняў -- ў часе галасаваньня зафіксаваны шэраг выпадкаў запалохваньня і недапушчэньня выбаршчыкаў да ўчасткаў, падтасоўка бюлетэняў, атмасфэра напружанасьці вакол выбарчых участкаў. Цэнтральная выбарчая камісія Македоніі яшчэ не абвясьціла вынікі выбраў. Яўка выбаршчыкаў склала 59 адсоткаў. Пакуль падлічана 70 адсоткаў бюлетэняў.