Экс-прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана выпісалі са шпіталю

НЬЮ-ЁРК. Былога прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана ўчора ўвечары выпісалі са шпіталю, дзе 10 сакавіка яму была зробленая апэрацыя выдаленьня вадкасьці з грудной клеткі. Паўгода таму Клінтану было зроблена аортакаранарнае шунтаваньне, пасьля якога ў яго ўзьнікла ўскладненьне. Паводле лекараў, для рэабілітацыі яму спатрэбіцца паўтара месяца.