Папа Ян Павал Другі выпісаўся са шпіталю

РЫМ. Папа Ян Павал Другі выпісаўся са шпіталю “Джамэлі” і вярнуўся ў Ватыкан. 84-х гадовы пантыфік вітаў жыхароў Рыму на шляху да сваёй рэзыдэнцыі. Ён працягне лекаваньне дома. Ян Павал Другі быў шпіталізаваны напрыканцы лютага зь цяжкасьцямі дыханьня. Яму зрабілі апэрацыю трахеатаміі.