Патэнцыйныя супернікі Лукашэнкі – А.Казулін і А.Мілінкевіч – на беларускай Свабодзе

RFE/RL На мінулым тыдні апазыцыйныя партыі дамовіліся пра мэханізм вылучэньня адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары. А ці сапраўды гэтак ужо неабходна, каб гэта быў адзіны кандыдат? Ці дакладныя крытэрыі яго вылучэньня, вызначаныя партыямі? Што важней для посьпеху: папулярнасьць у народзе ці падтрымка партыйных структураў? Ці можа адзіны кандыдат ад апазыцыі, вылучаны праз узгодненую працэдуру, саступіць іншаму, больш моцнаму кандыдату?
На гэтыя тэмы ў “Экспэртызе Свабоды” гутарку вядуць Аляксандар Мілінкевіч, прапанаваны БНФ кандыдатам на прэзыдэнта, і Аляксандар Казулін, былы рэктар БДУ, стваральнік руху “Воля народу”. [Поўны тэкст перадачы]