ЛІБАН. Кіраўніком ураду Лібану ізноў стаў Амар Карамі. Прэзыдэнт Лібану Эміль Лахуд прапанаваў яму сфармаваць новы кабінэт. Парлямэнт, дзе большасьць мандатаў маюць прасырыйскі настроеныя дэпутаты, падтрымалі прапанову прэзыдэнта. Карамі пайшоў у адстаўку 28 лютага пасьля маніфэстацый прыхільнікаў апазыцыі, якія патрабавалі зьмены ўраду і вываду сырыйскіх войскаў з Лібану.