Білу Клінтану робяць апэрацыю

НЬЮ-ЁРК. У Нью-Ёрку сёньня былому прэзыдэнту ЗША Білу Клінтану робяць апэрацыю Лекары плянуюць выдаліць вадкасьць, якая назапасілася ў левай частцы грудной клеткі пасьля апэрацыі на сэрцы, якую 58-гадовы Клінтан меў паўгода таму. З гледзішча мэдыкаў, гэтае ўскладненьне звычайнае пасьля апэрацыяў на адкрытым сэрцы, і іх ліквідацыя не зьвязаная зь вялікай рызыкай.