Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы актыўна камэнтуюць забойства чачэнскага лідэра Аслана Масхадава. Кіраўнік польскага МЗС Адам Ротфэльд лічыць, што гэта было палітычнай памылкай.
“На маю думку, забойства Аслана Масхадава – гэта палітычная памылка. Я не выключаю, што тыя, хто гэта зрабіў, хацелі паставіць крыж на працэсе мірнага ўрэгуляваньня”, заявіў міністар замежных справаў Польшчы Адам Ротфэльд.
Паводле ягоных словаў, калі нехта шукаў шляхоў паразуменьня ў справе сытуацыі на Паўночным Каўзказе, дык “Масхадаў быў адзінай асобай, зь якім гэтае паразуменьне можна было шукаць”.
У сваю чаргу аўтарытэтны экспэрт у справах Усходняй Эўропы Барталамей Сянкевіч падкрэсьлівае, што Аслан Масхадаў быў абраны прэзыдэнтам Чачэніі ў дэмакратычных выбарах, і па ягонай сьмерці зьнікла “апошняя фармальная сувязь” чачэнскага народу з пэрыядам незалежнасьці.