Украіна ўвядзе бязьвізавы рэжым для грамадзянаў Эўразьвязу

БЭРЛІН. Украінскі прэзыдэнт Віктар Юшчанка распачынае двухдзённы візыт у ФРГ. Сёньня ён правядзе перамовы з канцлерам Гэрхардам Шрэдэрам і выступіць у Бундэстагу – нямецкім парлямэнце. Учора на лётнішчы Бэрліну ён заявіў нямецкай тэлевізіі, што Ўкраіна плянуе празь некалькі тыдняў увесьці бязьвізавы рэжым для грамадзянаў Эўразьвязу.