Ахмэд Закаеў пацьвердзіў гібель Масхадава

МАСКВА. Расейскія ўлады заявілі пра сьмерць лідэра чачэнскіх сэпаратыстаў Аслана Масхадава. Паводле прадстаўніка расейскіх фэдэральных войскаў на Паўночным Каўказе Ільлі Шабалкіна, Масхадаў быў забіты ў баі ў паселішчы Талстой-Юрт. Дырэктар ФСБ Расеі Мікалай Патрушаў заявіў, што цела Масхадава апазнанае. Прадстаўнік Масхадава Ахмэд Закаеў пацьвердзіў факт гібелі Масхадава: «Я на гэты час ўжо магу пацьвердзіць, што прэзыдэнт Чэчэнскай рэспублікі Ічкерыя загінуў». Ахмэд Закаеў, які жыве на захадзе, лічыць, што пасьля гібелі Масхадава тактыка чачэнскіх сэпаратыстаў непазьбежна зьменіцца.