Валер Каліноўскі, Менск Учора ў Малдове прайшлі парлямэнцкія выбары, паводле зьвестак ЦВК краіны, зноў, як і на мінулых выбарах, перамагла Кампартыя Малдовы на чале з прэзыдэнтам Уладзімерам Вароніным.
Камуністы атрымалі 46,1% галасоў выбаршчыкаў, апазыцыйны блёк “Дэмакратычная Малдова” – 29,41%, Хрысьціянска-дэмакратычная народная партыя – 9,7%. Гэтыя вынікі нязначна адрозьніваюцца ад лічбаў, атрыманых падчас сацапытаньня экзыт-полу. Акцыяў пратэсту ў Малдове няма.
Такім чынам, камуністы будуць мець большасьць у парлямэнце Малдовы і змогуць сфармаваць урад, але ім патрэбна будзе прынамсі 6 галасоў ад апазыцыі для абраньня прэзыдэнта краіны дзьвюма трацінамі складу парлямэнта.
Апазыцыя камуністычнаму кіраваньню была раз’яднаная, падзеленая на прарасейскі блёк “Дэмакратычная Малдова” на чале з мэрам Кішынёву Сэрафімам Урэкяну і Хрысьціянска-дэмакратычную народную партыю Юрыя Рошкі, вядомую сваімі масавымі акцыямі пратэсту.
Аднак гэтым разам пра акцыі пратэсту ў штаб-кватэры партыі пакуль гаворкі няма, паведаміла сакратар партыі ў міжнародных справах Вікторыя Кушнір.
Партыя Юрыя Рошку пазыцыянуе сябе як праэўрапейскі рух, аднак апошнім часам да эўрапейскіх каштоўнасьцяў спрабуе далучыцца і кампартыя разам з прэзыдэнтам Вароніным.
Сакратарка Партыі камуністаў Беларусі Алена Скрыган, якая разам з групай беларускіх назіральнікаў была выдвараная з Малдовы, мяркуе, што дэпартацыя замежных назіральнікаў не спрыяе ажыцьцяўленьню мары малдоўскіх камуністаў пра эўраінтэграцыю.
(Скрыган: ) “Што тут скажаш, гэта для ўлады вельмі дрэнна,– тое, што было зроблена, тым больш, што яны нават імкнуцца ў Эўропу, але з такім іміджам імкнуцца ў Эўропу няма чаго”.
Тым часам працягваюцца прыгоды другой групы беларускіх назіральнікаў, якія здолелі трапіць у Малдову, але не атрымалі акрэдытацыі ў ЦВК і бавілі час ў Доме адпачынку “Адысей” пад Кішынёвам – пад пільным вокам малдоўскіх спэцслужбаў і паліцыі.
Прэзыдэнт Варонін заявіў, што групы з Украіны і Беларусі рыхтуюць правакацыі і тэракты. Да іх і адносіліся як да патэнцыйных тэрарыстаў. Пра тое, як сёньня беларусаў прывезьлі на вакзал Кішынёва, паведамляе Сьвятлана Канойка:
(Канойка:) “Нас суправаджала міліцыя да вакзалу, і тут нас нікуды не выпускаюць, і тут сочаць за намі, у горад нам выходзіць забаронена, толькі ў суправаджэньні міліцыі, пракуратуры і спэцслужбаў. Нас папярэдзілі, што абмен грошаў, пакупка сувэніраў, прадуктаў толькі ў суправаджэньні гэтых супрацоўнікаў. Нам выдзелілі асобную залу на вакзале, але там стаяць відэакамэры, і кожны наш рух кантралюецца, у зале стала хтосьці прысутнічае,”– паведаміла актывістка АГП Сьвятлана Канойка з Кішынёўскага вакзалу за некалькі гадзін да адпраўленьня цягніка на Беларусь.
Беларускім назіральнікам у Малдове ніхто так афіцыйна і не патлумачыў, зь якой прычыны ім не далі акрэдытацыі ў ЦВК і фактычна інтэрніравалі.