Расейскія камуністы адзначаюць гадавіну сьмерці Сталіна

МАСКВА. Расейскія камуністы сёньня адзначаюць 52-ую гадавіну сьмерці Сталіна. Да магілы Сталіна ў Крамлёўскай сьцяны кіраўнікі КПРФ ўсклалі кветкі. Паводле меркаваньняў дэмакратычных сілаў, разыходжаньні ў ацэнках дзейнасьці Сталіна – адна з асноўных прычынаў немагчымасьці аб’яднаньня з камуністамі ў апазыцыйную кааліцыю.