Судзьдзя на скаргі хворага прадпрымальніка не рэагуе

Казімер Яноўскі, Гомель Судзьдзя Рэчыцкага раённага суду Сьвятлана Пырх пакуль не адрэагавала на заяву адваката Ірыны Завольскай наконт прыпыненьня пакараньня прадпрымальніка Леаніда Невара з прычыны бранхіту і хваробы сэрца.
Учора судзьдзя Пырх вырашыла арыштаваць лідэра рэчыцкіх прадпрымальнікаў Леаніда Невара на 10 сутак нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі.

Спадара Невара з высокаю тэмпэратурай і хворым сэрцам зьмясьцілі ў тую ж камэру ізалятара, дзе ён ужо правёў суткі да суду і атрымаў моцную прастуду. У вокнах камэры замест шкла – поліэтыленавая плёнка. Тэмпэратура ўнутры камэры мала адрозьніваецца ад вонкавай.

Не ўзяла пакуль пад увагу скаргу прадпрымальніка пра немагчымасьць адбываць пакараньне з прычыны стану здароўя і Рэчыцкая пракуратура.