Чэх шпіёніў на карысьць Рэспублікі Беларусь?

Ул. інф. На гэтым тыдні чэскія сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што зь лістапада мінулага году ў турме пад арыштам знаходзіцца афіцэр чэскай вайсковай разьведкі Раман Лінэр.
Сэнсацыйнасьць гэтага факту заключаецца ў тым, што адно з абвінавачаньняў, высунутых супраць Рамана Лінэра – шпіянаж на карысьць Беларусі. Калі гэтае абвінавачаньне дакажуць, гэта будзе першы ў гісторыі незалежнай Беларусі правал завэрбаванага беларускімі спэцслужбамі замежнага агента. Сярод іншых абвінавачаньняў Рамана Лінэра – растрата каля 2-х мільёнаў чэскіх кронаў зь бюджэту чэскай разьведкі.