На заходнім беразе Ярдану адбыўся выбух

РАМАЛА. На заходнім беразе Ярдану побач са сьвятым для габрэяў месцам – грабніцай біблейскага Іосіфа – адбыўся выбух. Ніхто не пацярпеў. Замінаваны аўтамабіль выбухнуў побач зь ізраільскімі жаўнерамі, якія ахоўвалі габрэяў у часе малітвы.