Ірына Красоўская прывітала навіну пра раскрыцьцё справы Гангадзэ

Ул. інф. Даведаўшыся пра тое, што цяпер ужо нібыта раскрытае забойства Георгія Гангадзэ, жонка Анатоля Красоўскага Ірына Красоўская заявіла нашаму радыё.
(Красоўская: ) “Я думаю, што мы ўсе добра ведалі, што рана ці позна гэта адбудзецца, і адбылося якраз тое, аб чым мы ў Беларусі таксама гаварылі на працягу 5 гадоў. Як толькі да ўлады прыходзіць дэмакратычнае кіраўніцтва, расьсьледаваньне, якое не хацела рабіць атачэньне Кучмы, стала магчымае пры дэмакратычным кіраўніцтве. Я вельмі спадзяюся, што тое самае адбудзецца і ў Беларусі, калі дэмакратыя пераможа ў нашай краіне. Я таксама ўпэўнена, што калі б быў дазвол, то расьсьледаваньне зьнікненьняў магло быць зробленае яшчэ пяць гадоў таму, але справа ў тым, што за расьсьледаваньне адказваюць тыя, хто якраз і падазраецца ў дачыненьні да гэтых забойстваў”.